Ноч музеяў - 2021 у Германавічах: традыцыі, сустрэчы, адкрыцці

15 мая ў мастацка-этнаграфічным музеі імя Я.Н.Драздовіча ў Германавічах прайшла "Ноч музеяў" пад назвай "Язэп Драздовіч: спадчына і традыцыі".  Для наведвальнікаў былі арганізаваны майстар-класы па маляванцы, разьбе па дрэве і саломапляценню. Госці змаглі пазнаёміцца з канцэртнай праграмай "Маляваныя дзівосы", выставай народнага клуба майстроў "Талака" і наведаць тэатралізаваную экскурсію "Таямнічасці і рэальнасць Я. Драздовіча".

745