«Жыццё музея працягласцю ў 30 год»

16 снежня, з нагоды 30-гадовага юбілею, у музеі адбылася вечарына ўспамінаў. У цэнтры ўвагі, канешне, заснавальнік мастацка-этнаграфічнага музея імя Я.Н.Драздовіча Райчонак Ада Эльеўна. Удзельнікі імпрэзы ўспомнілі ўсіх, хто ў свой час працаваў тут, прыгадалі цікавыя запамінальныя гісторыі з жыцця музея, дзяліліся сваімі ўражаннямі. Аздобілі свята сваім цудоўным выкананнем песень Сяргей Рымдзёнак і Алеся Русецкая. Таленавітая і харызматычная вядучая Ірына Хаданёнак стварыла радасную і душэўную атмасферу свята.

Супрацоўнікі музея выказваюць шчырую падзяку ўдзельнікам вечарыны за ўвагу да нашай установы культуры.

681