НОЧ МУЗЕЯЎ у ГЕРМАНАВІЧАХ


ПРАГРАМА

17.00 – 19.00 – запрашаем у аўтобус на прэзентацыю маршрута “Сцяжынкамі Драздовіча”. Збор жадаючых каля музея а 17.00- й гадзіне.

19.10 – адкрыццё свята на пляцоўцы каля УК “Мастацка-этнаграфічнага музей імя Я.Н.Драздовіча”.

20.00 – 21.00 - экскурсія па адноўленай зале музея, прысвечанай Я.Н. Драздовічу.

21.00 – … – работа пляцовак:

- у двары музея – майстар-клас па назіранню за зоркамі ад астранома Віктара Малышчыца, аўтарская выстава “Беларусь у абдымках зорак” (2 паверх);

- прэзентацыя «Асоба Язэпа Драздовіча ў гісторыі і культуры Беларусі», Мікалай Плавінскі, загадчык кафедры Сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д.Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук. Прэзентацыя навукова-папулярных кніг Мікалая Плавінскага “Як жылі продкі? Штодзённае жыццё людзей на тэрыторыі Беларусі ў Х–ХІІІ стагоддзях”. Мн., 2018, “Ваяры Х–ХІ стагоддзяў”. Мн., 2018. (2 паверх)

- майстар-клас па разьбе па дрэву. Майстар Дудкевіч Віктар. (1 паверх)

- майстар-клас па маляванцы. Майстар Святлана Скавырка. Гульня для дзяцей “Складзі маляванку”. (1 паверх)

- “Планетарый” ад Парка забаў / HAPPY LAND з г.Віцебску (пляцоўка каля музея) (кошт – 4 р.)

На працягу мерапрыемства працуюць гандлёвыя кропкі, продаж сувеніраў.

УВАХОД ВОЛЬНЫ

 

216