Бульбяны фэст

Бульбяны фэст ”Мой край, мой рай  бульбяна-жытны” у Германавічах

Які беларус не любіць бульбу?! Такіх няма! Доказ гэтаму бульбяны фэст у Германавічах. З розных куткоў Шаркаўшчынскага раёна завіталі аматары бульбяных страў і актыўнага адпачынку, прыехалі  госці з міёршчыны,  а таксама  з Мінска, Гродна, Полацка, Наваполацка.

Ідэя правядзення бульбянога фэсту належыць Райчонак Адзе Эльеўне. У гэтым годзе яна перадала свой брэнд “Бульбяны фэст” мастацка-этнаграфічнаму музею імя Я.Н. Драздовіча, у якім працавала першым дырэктарам.

Свята ўдалося!

Рознымі спосабамі гатаваліся дранікі: на калодзе і на пліце. Атрымліваліся яны румяныя з  залацістай корачкай і падаваліся для дэгустацыі гасцям. Усім прысутным вельмі спадабалася грыбная поліўка.

А колькі смачных страў   прапанавалі ўдзельнікі конкурсу на лепшыя бульбяныя прысмакі. Яны не толькі іх прыгатавалі, але ў вершах і песнях уславілі свае бульбяныя шэдэўры.

Парадавалі гледачоў сваімі спевамі  артысты з Шаркаўшчыны. На свяце можна было таксама набыць вырабы народнай творчасці.

Удзельнікі фэсту атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

844