«Бульбяны фэст — 2023»

“Бульбяны фэст” у Германавічах, як заўсёды, быў душэўным і шчырым, вясёлым і дружным, прыгожым і  каларытным.

А зрабілі яго непаўторным госці свята. Асаблівая падзяка ад гледачоў і супрацоўнікаў музея самадзейным артыстам: Валянціне Пятроўскай і Уладзіміру Бурэню з Глыбокага, народнаму  фальклорнаму калектыву Більдзюжскага СДК. Упрыгожылі свята сваімі выступленнямі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Германавіцкага цэнтра культуры і народнай творчасці, Вялікасельскага і Сталіцкага  сельскіх клубаў. Парадавалі прысутных  цудоўнымі песнямі   Іна Арлоўская і Сяргей Рымдзёнак.

У якасці ганаровага госця на свяце прысутнічала Райчонак Ада Эльеўна, пачынальнік “Бульбянога фэста”

Свята атрымалася па-сямейнаму цёплым, песенным, запамінальным,  яскравым і смачным!!!

469