
Баль, баль, баль…
Непаўторны каларыт балю ў старадаўнім палацы адчулі вяскоўцы і госці музея ў мінулую нядзелю 12 студзеня. У атмасферы музыкі і ўзнёслага настрою тут можна было адпачыць душой, палюбавацца прыгожай навагодняй інсталяцыяй і, канечне, танцаваць. Полька, падэспань, паланэз, кадрыль, вальс чаргаваліся з гульнямі. Гістарычны тэатралізаваны праменад дазволіў удзельнікам пазнаёміцца з цікавымі фактамі і легендамі мінулай эпохі.
Шчыра дзякуем усім удзельнікам балю! Нам вельмі прыемна, што вы правялі гэты цудоўны вечар у нашым музеі!