
Неверагодная, надзвычай цёплая атмасфера панавала на “Ночы музеяў – 2025” у Германавічах. Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е (бесперапынна ішоў дождж), сабраліся вяскоўцы, прыехалі госці з розных рэгіёнаў Беларусі. На свяце прысутнічала ганаровая госця – заснавальніца і першы дырэктар музея Райчонак Ада Эльеўна. Вельмі ўразілі гледачоў і задалі святочны настрой цудоўнымі песнямі самадзейныя артысты Васюкоўскага сельскага Дома культуры і Пялікаўскага сельскага клуба.
Узнёслыя эмоцыі, якія пакінула сустрэча, цяжка выразіць словамі. Лепей паглядзець фотаздымкі, каб адчуць непаўторнасць і сардэчнасць імпрэзы.