"Ноч музеяў-2021"

15 мая 2021 г. у мастацка-этнаграфічным музеі імя Я.Драздовіча прайшла "Ноч музеяў" пад назвай "Язэп Драздовіч: спадчына і традыцыі". Наведвальнікі ўдзельнічалі ў майстар-класах па разьбе па дрэве і маляванцы, пазнаёміліся з тэатралізаванай экскурсіяй "Таямнічасць і рэальнасць Я.Драздовіча". Для гасцей  і жыхароў аграгарадка Германавічы была прапанавана канцэртная праграма "Маляваныя дзівосы".

767