Вечар памяці "Держась душой за небо"

Чалавек жыве столькі, колькі жыве памяць аб ім…

14 ліпеня  2021 г. у нашым музеі адбыўся вечар памяці, прысвечаны паэтэсе, нашай зямлячцы Еўдаковай Таццяне Несцераўне. Яна пакінула свой след на Зямлі і ў сэрцах прыхільнікаў яе таленту.

Супрацоўнікі музея удзячны ўсім удзельнікам вечарыны, на якую нас сабрала памяць пра таленавітую паэтку, але перадусім чулага, неардынарнага, добрага, сціплага, сумленнага чалавека.

Дзякуем за шчырыя словы, за вершы, за атмасферу душэўнасці, дабразычлівасці, суперажывання і эмацыянальнай спагадлівасці.

Ці ёсць на свеце штосьці больш каштоўнае чым памяць?!

Чалавек жыве столькі, колькі жыве памяць аб ім…

780